Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
31 ліпеня 2020, 11:40

Бюлетэнь для галасавання: правілы запаўнення

Бюлетэнь для галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны ЦВК.

У бюлетэнь у алфавітным парадку ўключаны прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў. Справа ад даных пра кожнага кандыдата - пусты квадрат.

У канцы пераліку кандыдатаў - радок "Супраць усіх кандыдатаў" і таксама пусты квадрат.

Галасаванне заключаецца ў тым, што кожны выбаршчык ставіць які-небудзь знак (крыжык, птушку і г.д.) у квадраце насупраць прозвішча таго кандыдата, за якога ён аддае свой голас.

Несапраўдным прызнаецца бюлетэнь:

у якім знак пастаўлены больш як у адным квадраце;

у якім знак не пастаўлены ні ў адным з квадратаў;

неўстаноўленага ўзору (адрозніваецца па памеры, колеры, якасці паперы, друкарскім шрыфце і да т.п.);

калі на адваротным баку адсутнічаюць подпісы членаў участковай камісіі (не менш як двух).

Крыніца: ЦВК Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі