Штодзень нагадвайце дзіцяці правілы бяспечных паводзін.
Тлумачце дзіцяці, у чым небяспека лёду.
Нельга:
выходзіць на лёд, гуляць на лёдзе;
правяраць трываласць ільду ўдарам нагі;
катацца на каньках.
Вучыць дзіця катацца на каньках трэба толькі на спецыяльна абсталяваных лядовых пляцоўках!
Калі дзіця правалілася пад лёд:
паведаміце крыкам дзіцяці, што ідзяце да яго на дапамогу;
патэлефануйце ў МНС па тэлефонах 101 або 112;
набліжайцеся да палонкі асцярожна, паўзіце па-пластунску;
за 3-4 метры падайце дзіцяці любы падручны сродак (палку, шалік і г.д.);
пасля таго як дасталі яго з вады, сагрэйце, дайце гарачае пітво.
Першая дапамога пры абмаражэнні, пераахаладжэнні:
неадкладна ўнясіце ў цёплае памяшканне;
здыміце абутак і адзенне, ухутайце коўдрай;
напаіце гарачай гарбатай, кампотам;
пры абмаражэнні накладзіце цеплаізалюючыя павязкі з марлі і ваты, не пераціскаючы абмарожаныя часткі цела;
выклічце хуткую дапамогу.
Будзьце прыкладам для сваіх дзяцей, выконвайце правілы бяспекі перш за ўсё самі!