
У 2025 годзе запаведніку спаўняецца 100 гадоў (утвораны ў 1925 годзе).
Бярэзінскі запаведнік - частка міжнароднай сеткі ахоўных прыродных тэрыторый, атрымаў вядомасць як эталон некранутай прыроды.
Уключаны:
у Сусветную сетку біясферных рэзерватаў (1979);
у Еўрапейскую сетку біягенетычных рэзерватаў (1994);
у Рамсарскі спіс водна-балотных угоддзяў (2010).
Унікальнасць Бярэзінскага запаведніка:
выключная разнастайнасць розных тыпаў лясоў, балот, пойменных лугоў, азёр, вялікіх і малых рэк;
больш за 2 тыс. відаў раслін;
больш за 50 відаў млекакормячых і звыш 240 відаў птушак;
у дзікіх умовах насяляе еўрапейская пяцёрка буйных млекакормячых - лось, зубр, мядзведзь, воўк і рысь.
Асаблівую значнасць маюць захаваныя ў некранутым выглядзе вялікія балотныя масівы чорнаальховых лясоў з комплексам рэдкіх відаў раслін і жывёл (балоты пакрываюць больш як 60% тэрыторыі).
Асноўная плошча запаведніка (больш за 95%) належыць басейну Бярэзіны.
Галоўная гістарычная славутасць запаведніка - Бярэзінская водная сістэма**, пабудаваная ў 1797-1805 гадах на месцы гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі".
*Па класіфікацыі Міжнароднага саюза аховы прыроды (IUCN) запаведнік адпавядае катэгорыі 1а (строга ахоўваемы прыродны рэзерват (участак Дзікай прыроды).
**Стварэнне сістэмы дазволіла ўстанавіць скразныя водныя зносіны паміж рэкамі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў. Пры яе збудаванні было прарыта 6 каналаў, узведзена 14 шлюзаў і пабудавана 6 плацін.
Крыніца: ДПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік", Мінпрыроды, адкрытыя крыніцы.