Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт - першы ўніверсітэт у Беларусі.
Святкаванне 100-годдзя БДУ рашэннем ЮНЕСКА ўключана ў Каляндар памятных дат на 2020-2021 гады.
Гісторыя БДУ
Рашэнне аб стварэнні БДУ прынята ЦВК БССР 25 лютага 1919 года.
Пачатак заняткаў - 30 кастрычніка 1921 года.
Першапачаткова ў структуры БДУ:
- 3 факультэты (рабочы, медыцынскі і грамадскіх навук),
- 1390 студэнтаў,
- 49 выкладчыкаў, у тым ліку 14 прафесараў, 25 дацэнтаў і 10 асістэнтаў.
У лютым 1925 года ўніверсітэт выпусціў першых маладых спецыялістаў - 34 эканамісты і 26 юрыстаў.
Супрацоўнікі БДУ склалі кадравую аснову Беларускай акадэміі навук.
БДУ стаў базай для стварэння ў рэспубліцы асобных ВНУ і НДІ.
Сучасны БДУ:
- 18 факультэтаў,
- 177 кафедраў,
- 4 адукацыйныя інстытуты,
- 7 устаноў адукацыі,
- 6 навукова-даследчых інстытутаў,
- 42 навукова-даследчыя лабараторыі,
- 8 інавацыйных вытворчых прадпрыемстваў,
- 3 вучэбна-доследныя станцыі,
- 4 музеі.
Звыш 3,5 тыс. выкладчыкаў, з іх 8 акадэмікаў, 11 членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, больш за 210 дактароў навук і прафесараў, звыш 980 кандыдатаў навук.
Колькасць тых, хто навучаецца, - амаль 30 тыс. студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў. Сярод іх 3208 замежных грамадзян з 61 краіны.
БДУ ўваходзіць у 1% лепшых універсітэтаў свету, займаючы высокія пазіцыі сярод 30 тыс. існуючых устаноў вышэйшай адукацыі.
Вядучая беларуская ВНУ прадстаўлена ў рэйтынгах 12 агенцтваў, уключаючы "вялікую тройку" QS, THE і Шанхайскі рэйтынг.
Крыніца: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.