
Даты: 3-7 чэрвеня 2025 года.
Месцам правядзення стане новая пляцоўка - Мінскі міжнародны выставачны цэнтр (г.Мінск, вул. П.Мядзёлкі, 24).
Форум уключае выстаўкі "Белагра-2025", "Белферма", "Белпрадукт", "Прадмаш. Холад. Упак" і "Харчовая індустрыя".
35-я міжнародная выстаўка "Белагра" (праводзіцца з 1990 года) - буйнейшая дэманстрацыйная пляцоўка дасягненняў АПК.
У 2025 годзе плошча выставы - 38,8 тыс. кв.м, удзельнічаюць звыш 540 кампаній з 14 краін.
На "Белагра-2025" будзе прадстаўлена больш за 500 адзінак тэхнікі і абсталявання, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.
Выставу плануюць наведаць дэлегацыі больш як 20 краін. Адбудзецца прэзентацыя сельскагаспадарчага патэнцыялу краін ШАС ("АграШАС").
Прафесійным суправаджэннем "Белагра-2025" стане дзелавая праграма: форумы, канферэнцыі, В2В-сустрэчы.
Пройдуць тэматычныя конкурсы і прэзентацыя агратурызму Беларусі.
АПК Беларусі
Вытворчы патэнцыял Беларусі дае магчымасць забяспечыць у поўным аб'ёме насельніцтва прадуктамі, а таксама павялічваць экспарт прадукцыі АПК.
Узровень самазабеспячэння малаком складае 283 працэнты, мясам - 135 працэнтаў, яйкамі - 123 працэнты, бульбай - 111 працэнтаў, агароднінай і бахчавымі культурамі - 103 працэнты.
Сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукты харчавання займаюць пятую частку ў агульным аб'ёме экспарту.
Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Белстат, ЗАТ "Мінскэкспа"