Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 чэрвеня 2024, 15:46

Беларускі аграпрамысловы тыдзень

Беларускі аграпрамысловы тыдзень  Даты: 4 - 9 чэрвеня 2024 года.

Месца правядзення: выставачны цэнтр індустрыяльнага парка "Вялікі камень" (Смалявіцкі раён).

Форум уключае выстаўкі "Белагра-2024", "Белферма", "Белпрадукт", "Прадмаш. Холад. Упак" і "Харчовая індустрыя".

"Белагра" - адна з галоўных пляцовак аграпрамысловага тыдня.

У 2024 годзе плошча выстаўкі - 32,2 тыс. кв.м, удзельнічаюць 490 кампаній з 11 краін.

АПК Беларусі

Вытворчы патэнцыял Беларусі дае магчымасць забяспечыць у поўным аб'ёме насельніцтва прадуктамі, а таксама павялічваць экспарт прадукцыі АПК.

Узровень самазабеспячэння:

па малаку - 266,9%;
па мясе - 133,2%;
па яйках - 125,6%;
па бульбе - 112,3%;
па іншай агародніне - 106,3%.

За студзень-красавік 2024 года тэмп росту вытворчасці сельгаспрадукцыі склаў 106,9%.

Тэмп росту вытворчасці прадукцыі раслінаводства дасягнуў 113%, жывёлагадоўлі - 106,7%.

Жывёлы і птушкі выгадавана на 3,4% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года, малака атрымана - на 8,4% больш.

Узровень харчовай бяспекі па ўсіх відах прадукцыі ў краіне дасягае 95%.

Экспарт сельгаспрадукцыі

Беларусь пастаўляе сельгаспрадукцыю больш як у 90 краін. Экспарт харчовых тавараў і сельгассыравіны - 106,5%.

У перадавіках - вытворцы малочнай прадукцыі. Беларусь прадае за мяжу амаль 60% малочнай прадукцыі, каля 30% мясной і прыблізна 20% раслінаводчай.

Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ЗАТ "Мінскэкспа".
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі