Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА) у 2025 годзе адзначае 185-годдзе. Адкрыццё Горы-Горацкай земляробчай школы (цяпер - БДСГА) адбылося 15 жніўня 1840 года.
За сваю гісторыю сельскагаспадарчая акадэмія падрыхтавала больш як 110 тыс. высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Сучасная акадэмія
Сёння БДСГА мае статус вядучай ВНУ ў нацыянальнай сістэме адукацыі Беларусі ў галіне падрыхтоўкі кадраў для сельскай гаспадаркі.
На 9 факультэтах навучаюцца амаль 8 тысяч студэнтаў. Вядзецца падрыхтоўка па 21 спецыяльнасці I ступені, 9 спецыяльнасцях II ступені (магістратура).
На 41 кафедры працуюць 379 выкладчыкаў, сярод якіх 234 доктары і кандыдаты навук. Усяго ў БДСГА працуюць амаль 1,5 тыс. чалавек.
Акадэміяй заключана больш за 140 міжнародных дагавораў аб супрацоўніцтве з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расіі, Кітая, Казахстана, Узбекістана і інш.
Цікавыя факты
У аграрнай ВНУ ў Горках было створана першае ў свеце вучэбна-доследнае поле, прыдуманы прататып першага ў свеце збожжаўборачнага камбайна і дрэнажная сістэма.
Самым экзатычным месцам акадэміі з'яўляецца батанічны сад, заснаваны яшчэ ў 1847 годзе. Яго галоўная экспазіцыя - дэндрарый, аб'яўлены помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
Крыніца: БДСГА.
