100 гадоў таму, у 1922 годзе, заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).
Інбелкульт - першая дзяржаўная навуковая ўстанова ў навейшай гісторыі Беларусі, на базе якой заснавана Акадэмія навук.
13 кастрычніка 1928 года прынята пастанова "Аб пераўтварэнні Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук".
1 студзеня 1929 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Акадэміі навук.
З 1997 года Акадэмія навук пераўтворана ў Нацыянальную акадэмію навук.
НАН Беларусі сёння:
- 7 аддзяленняў навук,
- 111 арганізацый,
- 14 тыс. работнікаў,
- 5507 даследчыкаў,
- 387 дактароў навук,
- 1611 кандыдатаў навук.
Крыніца: НАН Беларусі.