Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 мая 2020, 16:57

Беларусь у сусветным рэйтынгу паштовых службаў

Беларусь паднялася на 21-е месца са 172 у сусветным рэйтынгу паштовых службаў (Integrated Index for Postal Development).

У папярэдняй справаздачы Беларусь займала 32-е месца са 173 краін.

Рэйтынг краін:

1-е месца - Швейцарыя,

2-е месца - Нідэрланды,

3-е месца - Германія,

11-е месца - Польшча,

16-е месца - Расія,

20-е месца - Славакія,

21-е месца - Беларусь,

22-е месца - Малдова,

30-е месца - Літва,

37-е месца - Украіна,

55-е месца - Латвія.

Рэйтынг развіцця паштовай сувязі склаў Сусветны паштовы саюз.

Спіс складзены на аснове чатырох параметраў развіцця - надзейнасць, ахоп, рэлевантнасць і ўстойлівасць паштовых аператараў.

"Белпошта" мае статус назначанага аператара для міжнароднай паштовай сувязі ў адпаведнасці з актамі Сусветнага паштовага саюза, што дае магчымасць абменьвацца паштовымі адпраўленнямі са 192 краінамі і тэрыторыямі.

Крыніца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі