Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
02 лістапада 2018, 11:34

Беларусь у сусветным рэйтынгу Doing Business

Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Business 2019 ("Вядзенне бізнесу - 2019") 37-ю пазіцыю сярод 190 дзяржаў. У параўнанні з мінулым годам рэйтынг Беларусі павысіўся на адну пазіцыю.

Становішча Беларусі па ключавых індыкатарах рэйтынгу:

рэгістрацыя ўласнасці - 5-е месца (не змянілася);

падключэнне да сістэмы энергазабеспячэння - 20-е (вышэй на 5 пазіцый);

міжнародны гандаль - 25-е (вышэй на 5 пазіцый);

рэгістрацыя прадпрыемстваў - 29-е (вышэй на 1 пазіцыю);

забеспячэнне выканання кантрактаў - 29-е (ніжэй на 5 пазіцый);

атрыманне дазволаў на будаўніцтва - 46-е (ніжэй на 24 пазіцыі);

абарона мінарытарных інвестараў - 51-е (ніжэй на 11 пазіцый);

вырашэнне неплацежаздольнасці - 72-е (ніжэй на 4 пазіцыі);

атрыманне крэдытаў - 85-е (вышэй на 5 пазіцый);

падаткаабкладанне - 99-е (ніжэй на 3 пазіцыі).

Сярод краін постсавецкай прасторы самае высокае месца займае Грузія - 6-е, Літва - 14-е, Эстонія - 16-е, Латвія - 19-е, Азербайджан - 25-е.

Лідар глабальнага рэйтынгу - Новая Зеландыя, на другім месцы - Сінгапур. За імі ідуць Данія, Ганконг (Кітай), Рэспубліка Карэя.

Крыніца: www.doingbusiness.org

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі