Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 снежня 2020, 15:12

Беларусь у рэйтынгу краін па забяспечанасці доступу насельніцтва да чыстай вады

Паводле даных Праграмы развіцця ААН (ПРААН), Беларусь уваходзіць у топ-20 краін па забяспечанасці доступу насельніцтва да чыстай вады.

У рэспубліцы забяспечана 100%-ная даступнасць насельніцтву пітной вады.

92,2% насельніцтва Беларусі (у тым ліку 78,5% жыхароў аграгарадкоў) маюць доступ да цэнтральнага водаправода.

94,1% складае забяспечанасць спажыўцоў якаснай пітной вадой у краіне. Да 2025 года стаіць задача давесці гэты паказчык да 100%*.

За 2016-2019 гады ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2016-2020 гады пабудавана 308 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза, у 2021-2025 гадах плануецца пабудаваць больш за 800 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза і перападключыць каля 103 населеных пунктаў да існуючых цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння з вадой нарматыўнай якасці.

Паводле даных ФАО, запасы прэснай вады на планеце ў разліку на душу насельніцтва скараціліся за апошнія 20 гадоў больш як на 20%. Звыш 3 млрд чалавек жывуць у сельскагаспадарчых раёнах, дзе адчуваецца недахоп вады.**

* Прадугледжваецца ў дзяржаўнай праграме "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2021-2025 гады.

** З даклада Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО).

Крыніцы: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі