Сцяг Нядзеля, 8 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
04 ліпеня 2024, 16:04

Беларусь стала членам ШАС

Беларусь стала членам ШАС  Беларусь стала паўнапраўным членам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
Рашэнне падпісана 4 ліпеня 2024 года ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС у Астане.

ШАС. Факты і лічбы:
ШАС аб'ядноўвае краіны* з тэрыторыяй больш за 35 млн кв. км, насельніцтвам звыш 3,5 млрд чал.
Доля ШАС у сусветным ВУП складае каля 1/4 ($23 трлн), у міжнародным гандлі - перавышае 15%.
 
Асноўныя мэты ШАС:
- узаемадзеянне ва ўмацаванні міру, бяспекі і стабільнасці,
- садзейнічанне эканамічнаму росту, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.

Гісторыя ўступлення Беларусі ў ШАС:
Беларусь удзельнічае ў ШАС з 2010 г. у статусе партнёра па дыялогу, з 2015 г. - у статусе наглядальніка.
16 верасня 2022 г. на СКД ШАС у Самаркандзе (Узбекістан) падпісана рашэнне аб пачатку працэдуры ўступлення ў члены арганізацыі.

ШАС для Беларусі - стратэгічная перспектыва. Беларусь прымае актыўны ўдзел ва ўсіх асноўных вымярэннях дзейнасці Арганізацыі.

*Краіны - члены ШАС: Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Пакістан, Расія, Беларусь, Таджыкістан і Узбекістан.

Партнёры па дыялогу ШАС: Азербайджан, Арменія, Бахрэйн, Егіпет, Камбоджа, Катар, Кувейт, Мальдывы, М'янма, Непал, ААЭ, Саудаўская Аравія, Турцыя і Шры-Ланка.
 
У статусе наглядальніка: Афганістан, Манголія.

Крыніца: ШАС, адкрытыя крыніцы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі