
Расія з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2020 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся ў 4,5 раза*.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў 2020 годзе - $29,7 млрд.
У агульным аб'ёме экспарту тавараў Беларусі на долю Расіі прыпадала 41,5% - $13,2 млрд.
Імпарт тавараў з Расіі склаў 50,4% у агульным аб'ёме імпарту Беларусі - $16,5 млрд.
Беларусь экспартавала:
малако і малочную прадукцыю - $2020 млн,
грузавыя аўтамабілі - $342,6 млн,
мяса і мясныя субпрадукты - $531,3 млн,
трактары і седлавыя цягачы - $317,6 млн.
Беларусь імпартавала:
нафту сырую, уключаючы газавы кандэнсат - $3441 млн,
прыродны газ - $2453,3 млн,
чорныя металы і вырабы з іх - $1176,1 млн,
легкавыя аўтамабілі - $566 млн.
* Тут і далей - даныя за 2020 год.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.