Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2020 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся ў 4,5 раза.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў 2020 годзе - $29,5 млрд.
У агульным аб'ёме экспарту беларускіх тавараў на долю Расіі прыпадала 45,2% - $13,1 млрд.
Імпарт тавараў з Расіі склаў 50,2% у агульным аб'ёме імпарту Беларусі - $16,4 млрд.
Беларусь экспартавала:
- малако і малочную прадукцыю - $2001,1 млн,
- мяса і мясныя субпрадукты - $525,2 млн,
- грузавыя аўтамабілі - $342,5 млн,
- трактары і седлавыя цягачы - $317,3 млн,
- мэблю, уключаючы медыцынскую - $281,6 млн.
Беларусь імпартавала:
- нафту сырую, уключаючы газавы кандэнсат - $3441 млн,
- прыродны газ - $2453,3 млн,
- чорныя металы і вырабы з іх - $1177,0 млн,
- легкавыя аўтамабілі - $566,1 млн,
- часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў - $128,6 млн.
Сярод арганізацый з доляй замежнага капіталу, што дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, лідзіруюць арганізацыі з інвестыцыямі з Расіі - 2315 арганізацый.
Паступіла інвестыцый з Расіі - $3,6 млрд.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.