Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
06 снежня 2019, 11:42

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.

У 2018 годзе ў агульным аб'ёме экспарту тавараў Беларусі на долю Расіі прыпадала 38,3% - $13 млрд. Імпарт тавараў з Расіі склаў 58,8% у агульным аб'ёме імпарту Беларусі - $22,6 млрд.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-кастрычніку 2019 года - $28,8 млрд, з іх экспарт склаў $11,1 млрд, імпарт - $17,7 млрд.

Дынаміка беларуска-расійскага тавараабароту ($ млрд):

2009 - 23,4,

2010 - 28,0,

2011 - 39,4,

2012 - 43,9,

2013 - 39,7,

2014 - 37,4,

2015 - 27,5,

2016 - 26,3,

2017 - 32,5,

2018 - 35,6,

2019 (студзень-кастрычнік) - 28,8.

Беларусь экспартуе:

малако і малочную прадукцыю,

грузавыя аўтамабілі,

мяса і мясныя субпрадукты,

трактары і седлавыя цягачы,

мэблю.

Беларусь імпартуе:

нафту сырую, уключаючы газавы кандэнсат,

прыродны газ,

легкавыя аўтамабілі,

чорныя металы і вырабы з іх,

каменны вугаль.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі