Беларусь на II зімовых Міжнародных спартыўных гульнях "Дзеці Азіі" (праходзяць 23 лютага - 5 сакавіка ў Кемераўскай вобласці Расіі) прадстаўляюць 68 юных спартсменаў ва ўзросце да 16 гадоў.
Прадстаўнікі Беларусі выступаюць у 8 відах спорту: хакей з шайбай, снаўборд, скачкі на лыжах з трампліна, лыжныя гонкі, шорт-трэк, фігурнае катанне на каньках, канькабежны і гарналыжны спорт.
Капітан беларускай каманды і сцяганосец на цырымоніі адкрыцця - чэмпіёнка краіны на дыстанцыях 1500 м і 3000 м сярод юніёраў па канькабежным спорце Паліна Сівец.
Усяго ў міжнародных спаборніцтвах прымаюць удзел 865 юных спартсменаў з 13 краін.
У праграме гульняў - 10 зімовых відаў спорту, будзе разыграна 57 камплектаў узнагарод.
Для даведкі:
Міжнародныя спартыўныя гульні "Дзеці Азіі" праводзяцца кожныя чатыры гады пад патранажам Міжнароднага алімпійскага камітэта. Спаборніцтвы ахопліваюць увесь Азіяцкі кантынент, а таксама некаторыя краіны Еўропы.
Крыніца: НАК Беларусі.