Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
29 мая 2020, 14:34

Беларусь: лічбы і факты

Рэальны сектар эканомікі

На долю ААТ "Беларуськалій" прыпадае 20% сусветнага аб'ёму вытворчасці калійных угнаенняў.*

Беларусь займае 2-е месца ў свеце па вытворчасці калійных угнаенняў.

ААТ "Мінскі трактарны завод" уваходзіць у склад 8 буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. Кожны 10-ы колавы трактар у свеце - беларускай вытворчасці.

Больш за 30% сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці вырабляецца кампаніяй ААТ "БЕЛАЗ".

У 2019 годзе Беларусь заняла 46-е месца ў свеце са 150 краін па індэксе прамысловай канкурэнтаздольнасці.

Беларусь займае 1-е месца па вытворчасці бульбы на душу насельніцтва, уваходзіць у лік сямі вядучых яго вытворцаў у свеце.

Беларусь знаходзіцца на 14-м месцы са 190 краін свету па ўмовах рэгістрацыі уласнасці.**

Беларусь - самая бяспечная краіна з пункту гледжання тэрарыстычных атак: 138-е месца са 138 магчымых у адпаведнасці з Глабальным індэксам тэрарызму - 2019.

Суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у замежнай валюце на ўзроўні B са стабільным прагнозам (Standard & Poor's і Fitch Ratings).

Беларусь займае 26-е месца сярод 234 краін свету па колькасці заключаных двухбаковых інвестыцыйных пагадненняў (даныя UNCTAD).

Кожны год каля 100 млн т еўрапейскіх грузаў транспартуецца праз тэрыторыю Беларусі.

* Паводле даных Міжнароднай асацыяцыі ўгнаенняў.

** Згодна з рэйтынгам Сусветнага банка Doing Business 2020.

Крыніца: Інстытут эканомікі НАН Беларусі

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі