У Беларусі жнівень насычаны яркімі тэматычнымі этнакультурнымі фестывалямі, а таксама культурна-спартыўнымі святамі:
19-20 жніўня рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі" (г. Дрыбін);
19-20 жніўня другі этап "Ганненскага кірмашу" (г.п. Зэльва);
19-21 жніўня рэспубліканскі спартыўны фестываль працуючай моладзі "Алімпія" (Валожынскі раён);
20 жніўня першы ў Беларусі каравай-фэст "Бацькава булка" (г.Свіслач);
20 жніўня міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" (Петрыкаўскі раён);
20-21 жніўня міжнародны фестываль славянскай міфалогіі "Шлях Цмока" (Лепельскі раён);
20-21 жніўня фестываль воднага турызму "Мотальская рэгата" (Іванаўскі раён);
26-27 жніўня культурна-спартыўны фестываль "Вытокі" (г. Капыль).
Крыніцы: адкрытыя крыніцы.