
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Азербайджанам устаноўлены 11 чэрвеня 1993 года.
З 1994 года паміж краінамі дзейнічае пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю.
Дынаміка тавараабароту ($млн):
2010 - 146,2,
2011 - 1 026,
2012 - 223,3,
2013 - 290,4,
2014 - 326,7,
2015 - 290,5,
2016 - 171,7,
2017 - 160,8,
2018 - 465,5,
2019 - 307,8,
2020 - 447,1.
Беларусь пастаўляе ў Азербайджан:
- вагоны чыгуначныя і трамвайныя,
- машыны і механізмы для ўборкі і абмалоту сельскагаспадарчых культур,
- прадукцыю дрэваапрацоўкі,
- малочныя прадукты,
- лякарствы,
- мяса і мясныя субпрадукты,
- нафтапрадукты,
- трактары і грузавікі.
Азербайджан пастаўляе ў Беларусь:
- прадукцыю нафтахіміі,
- моцныя спіртныя напіткі і віно,
- арэхі,
- трансфарматары электрычныя,
- сокі,
- фрукты,
- тканіны.
Крыніца: МЗС Беларусі, Нацыянальны статыстычны камітэт.