
З 1 па 5 чэрвеня праходзіць 31-я міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2021".
Месца правядзення: выставачны цэнтр Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" (Смалявіцкі раён, пр.Пекінскі, 29).
Экспазіцыя:
больш за 200 адзінак тэхнікі.
Удзельнікі:
410 кампаній з 16 краін свету (Беларусь, Расія, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Нідэрланды, Літва, Кітай, Польшча, Сербія, Швецыя, Эстонія, Італія, Данія, Чэхія, Іарданія).
У час Беларускага аграпрамысловага тыдня пройдуць выстаўкі "Белферма", "Белпрадукт" і "Прадмаш. Холад. Упак.".
У дні выстаўкі пройдуць усенародны дэгустацыйны конкурс "Чэмпіён смаку", конкурсы на лепшую племянную карову, вывадка племянных коней, "Лепшы араты", выстаўка сельскагаспадарчых жывёл, дэманстрацыйныя паказы тэхнікі і іншыя мерапрыемствы.
Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра" праводзіцца з 1990 года.
Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, ЗАТ "Мінскэкспа".