Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 жніўня 2020, 14:21

БелАЭС

Пачатак будаўніцтва Беларускай АЭС - ліпень 2011 года. Тады была ўведзена ў строй першая чарга вытворчай базы БелАЭС, так званая стартавая пляцоўка з адміністрацыйна-бытавым корпусам.

Магутнасць БелАЭС - да 2400 МВт.

Увод БелАЭС у эксплуатацыю - гэта:

- забеспячэнне больш як 30% унутраных патрэбнасцей у электраэнергіі;

- замяшчэнне 4,5 млрд куб.м прыроднага газу ў год;

- скарачэнне выкідаў больш як 7 млн т парніковых газаў у год;

- інавацыйнае развіццё эканомікі і ўкараненне перадавых тэхналогій;

- 2,5 тыс. новых працоўных месцаў.

Для будаўніцтва БелАЭС выбраны расійскі праект "АЭС-2006" з вода-вадзяным рэактарам, які з'яўляецца самым бяспечным:

- узмоцненая абалонка здольна вытрымаць ураган, землетрасенне і нават падзенне самалёта;

- двайны, а не адзінарны контур, чатырохузроўневая ахова, што прадухіляе магчымы выхад радыяцыі ў навакольнае асяроддзе.

У 31 краіне свету эксплуатуецца 190 АЭС.

АЭС вырабляюць каля 11% ад усёй выпрацоўваемай электраэнергіі.

Паводле прагнозаў МАГАТЭ, да 2050 года магутнасці АЭС могуць вырасці ўдвая.

Крыніца: Міністэрства энергетыкі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі