Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
10 студзеня 2022, 12:03

Асноўныя змяненні студзеня 2022 года

У Беларусі з 1 студзеня 2022 года ўступілі ў сілу некаторыя змяненні.

Базавая стаўка для аплаты працы работнікаў бюджэтных і прыраўнаваных да іх арганізацый* - Br207.

Мінімальная заработная плата (месячная) - Br457.

Навацыі ў сямейным капітале - з 01.01.2022 дзейнічае ўказ Прэзідэнта ад 12 кастрычніка 2021 года нумар 389 і пастанова Савета Міністраў ад 14 снежня 2021 года нумар 720.

Тарыфы ЖКГ для насельніцтва: павышаюцца тарыфы на прыродны, звадкаваны газ, электраэнергію (у разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма пражываючымі пры нарматыве спажывання імі паслуг - у межах $5).

Падыходы па вылічэнні абавязковых страхавых узносаў і падаходнага падатку:

- устаноўлены пералік выплат, на якія не налічваюцца ўзносы па дзяржаўным сацстрахаванні;

- змяняюцца стаўкі падаходнага падатку з фізічных асоб у фіксаваных сумах - узрастаюць на прагнозны ўзровень інфляцыі на 2022 год.

Падыходы па падаткаабкладанні ІП - скарачаецца сфера прымянення адзінага падатку.

Падатак на кватэру - зыходзячы з разліковага кошту кв.м тыпавога капітальнага будынка на 1 студзеня, агульнай плошчы жылога памяшкання і стаўкі падатку ў памеры 0,1 працэнта (за кватэру ў памеры 60 кв.м - ад Br27 (у райцэнтрах) да Br48,6 (у Мінску) у год. Авансавы плацеж - не пазней за 15 лістапада.

Пенсійны ўзрост

для мужчын - 63 гады, жанчын - 58 гадоў.

Неабходны для атрымання пенсіі мінімальны страхавы стаж з 2022 года будзе складаць 18 гадоў 6 месяцаў.

* закране каля 850 тыс. бюджэтнікаў.

Крыніца: адкрытыя крыніцы

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі