
З 1 студзеня 2022 года базавая велічыня складае Br32.
Базавая велічыня была ўведзена ў Беларусі з 2002 года, прымяняецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.
Базавая велічыня (Br):
1.01.2012 - 100 000*,
1.01.2013 - 130 000*,
1.01.2014 - 150 000*,
1.01.2015 - 180 000*,
1.01.2016 - 210 000*,
1.07.2016 - 21,
1.01.2017 - 23,
1.01.2018 - 24,5,
1.01.2019 - 25,5,
1.01.2020 - 27,
1.01.2021 - 29,
1.01.2022 - 32
На аснове БВ разлічваюць памеры:
некаторых дапамог,
стыпендый,
падаткаў і збораў,
штрафаў і спагнанняў ДАІ і іншых кантралюючых органаў,
натарыяльных тарыфаў,
рыэлтарскіх паслуг,
платы за пражыванне ў дзяржаўным арэндным жыллі, інтэрнаце і інш.
* у недэнамінаваных рублях.
Крыніца: пастанова Савета Міністраў ад 31 снежня 2021 года №792.