Беларусь удзяляе вялікую ўвагу захаванню і ўстойліваму кіраванню водна-балотнымі ўгоддзямі, якія маюць міжнароднае значэнне.
Беларускія балоты дазваляюць захаваць і забяспечыць:
- больш за 7 млрд куб.м прэснай вады,
- устойлівае воднае забеспячэнне рэк і азёр,
- вывядзенне з атмасферы каля 900 тыс. т СО2 (штогод),
- аднаўленне біялагічных рэсурсаў, напрыклад журавін - у аб'ёме больш за 10 тыс. т у год,
- захаванне каля 500 млн т вугляроду*.
Беларусь па Парыжскім пагадненні ўзяла на сябе добраахвотныя абавязацельствы скараціць выкіды парніковых газаў не менш як на 35% да 2030 года.
У Беларусі прыняты закон "Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў".
Праводзяцца маштабныя работы па рэабілітацыі балот і аднаўленні тарфянікаў. Напрыклад, у 2021 годзе ў Гомельскай вобласці адноўлена больш за 3 тыс. га парушаных балот**.
Для даведкі:
На беларускіх балотах жывуць:
- птушкі - больш за 40% відаў,
- насякомыя - 35% відаў,
- больш за 15% відаў дзікарослых раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі.
Для некаторых знікаючых відаў беларускія балоты крытычна важныя для іх глабальнага выжывання.
*Торф на 50% складаецца з вугляроду. Асушаныя балоты ператвараюцца з паглынальнікаў вугляроду ў яго крыніцу.
**У Хойніцкім і Калінкавіцкім раёнах у выніку рэалізацыі 2-й фазы праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі".
Крыніца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.