Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
08 чэрвеня 2020, 16:07

Аварыйнасць на дарогах Мінска

Самыя аварыйныя дні тыдня - пятніца і панядзелак.

У гэтыя дні зарэгістравана 19,8% і 15,2% здарэнняў ад агульнай колькасці ДТЗ.*

Самы спакойны дзень - нядзеля - 10,5%.

Пік ДТЗ - з 6:00 да 9:00, з 18:00 да 21:00, спад - з 0:00 да 6:00.

Усяго на тэрыторыі Мінска здарылася 237 ДТЗ, у выніку якіх 13 чалавек загінулі, 253 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.*

Часцей за ўсё ў ДТЗ трапляюць людзі ва ўзросце ад 24 да 38 гадоў.

Прычыны ДТЗ - няўважлівасць, ігнараванне патрабаванняў ПДР, стрэсавыя сітуацыі, выкарыстанне мабільнага тэлефона ў час кіравання аўтамабілем, прыём лекавых прэпаратаў, якія ўплываюць на здольнасць кіраваць транспартным сродкам, ужыванне алкаголю, нездавальняючы стан дарожнага пакрыцця, няспраўнасці транспартнага сродку.

* Па стане на 1 мая 2020 г.

Крыніца: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

:

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі