
У захаванні прыродных экасістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Беларусі важнейшая роля належыць асабліва ахоўным прыродным тэрыторыям (ААПТ).
Сістэма ААПТ Беларусі ўключае 1338 аб'ектаў*:
Бярэзінскі біясферны запаведнік;
нацыянальныя паркі "Белавежская пушча", "Браслаўскія азёры", "Нарачанскі" і "Прыпяцкі";
375 заказнікаў (з іх 99 - рэспубліканскага значэння);
958 помнікаў прыроды.
Агульная плошча ААПТ складае 1,9 млн га, або 9,1% тэрыторыі Беларусі.
За 2022 год асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі наведалі больш за 650 тыс. турыстаў, у тым ліку больш за 9 тыс. замежных грамадзян.
Беларускія асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі прызнаны на міжнародным узроўні:
- нацыянальны парк "Белавежская пушча" з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА;
- тры асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі ўключаны ў Сусветную сетку біясферных рэзерватаў праграмы ЮНЕСКА "Чалавек і біясфера";
- 26 водна-балотных угоддзяў Беларусі ўключаны ў спіс міжнароднага значэння.
*Паводле даных на 1 студзеня 2023 года.
Крыніцы: Мінпрыроды, Белстат.