У захаванні натуральных экасістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Беларусі важнейшая роля належыць асабліва ахоўным прыродным тэрыторыям (ААПТ).
Сістэма ААПТ Беларусі ўключае 1335 аб'ектаў*:
Бярэзінскі біясферны запаведнік;
нацыянальныя паркі "Белавежская пушча", "Браслаўскія азёры", "Нарачанскі" і "Прыпяцкі";
заказнікі - 99 рэспубліканскага і 275 мясцовага значэння;
помнікі прыроды - 322 рэспубліканскага і 634 мясцовага значэння.
Агульная плошча ААПТ складае 9,1% тэрыторыі рэспублікі.
Размеркаванне ААПТ па абласцях (у працэнтах ад агульнай тэрыторыі рэгіёна):
Брэсцкая вобласць - 15,1%;
Віцебская - 10,01%;
Гомельская - 7,49%;
Гродзенская - 10,1%;
Мінская - 7,68%;
Магілёўская - 4,61%.
Беларускія асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі прызнаны на міжнародным узроўні:
- нацыянальны парк "Белавежская пушча" з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА;
- тры асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі ўключаны ў Сусветную сетку біясферных рэзерватаў праграмы ЮНЕСКА "Чалавек і біясфера";
- 26 водна-балотных угоддзяў Беларусі ўключаны ў спіс міжнароднага значэння.
*Паводле даных на 01.01.2023.
Крыніца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.