У захаванні натуральных экасістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці ключавая роля належыць асабліва ахоўным прыродным тэрыторыям.
У Беларусі - 1339 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый*:
Бярэзінскі біясферны запаведнік;
нацыянальныя паркі "Белавежская пушча", "Браслаўскія азёры", "Нарачанскі", "Прыпяцкі";
заказнікі - 99 рэспубліканскага і 276 мясцовага значэння;
помнікі прыроды - 327 рэспубліканскага і 632 мясцовага значэння.
Агульная плошча асабліва ахоўных прыродных тэрыторый - 1889,3 тыс. га (9,1% тэрыторыі рэспублікі).
*Даныя на 01.01.2022.
Крыніца: Мінпрыроды Беларусі.