У Беларусі - 959 помнікаў прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння агульнай плошчай больш як 14 тыс. га*.
Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння. Усяго - 327.
Па абласцях:
Брэсцкая - 29 (батанічныя - 25, геалагічныя - 4);
Віцебская - 86 (батанічныя - 6, геалагічныя - 71, гідралагічныя - 9);
Гомельская - 13 (батанічныя - 8, геалагічныя - 5);
Гродзенская - 95 (батанічныя - 12, геалагічныя - 74, гідралагічныя - 9);
Мінская - 89 (батанічныя - 24, геалагічныя - 57, гідралагічныя - 8);
Магілёўская - 15 (батанічныя - 11, геалагічныя - 2, гідралагічныя - 2).
Унікальныя прыродныя помнікі:
Самы стары дуб Беларусі - пажэжынскі цар-дуб (Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці). Узрост - ад 800 да 900 гадоў. Вышыня - 36,6 м, дыяметр ствала - больш за 2 м, акружнасць унізе - каля 7 м.
Самы вялікі камень Беларусі - валун "Вялікі камень" у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Надземная частка: даўжыня - 11 м, шырыня - 5,6 м, вышыня - 2,8 м. Падземная частка - не менш як 3 м. Арыенціровачная маса - 800 т.
Самая буйная крыніца Беларусі - "Блакітная крыніца" ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Крыніца б'е на дне калодзежа дыяметрам 1,2 м, глыбінёй больш за 150 м. Аб'ём выходзячай вады - 5 тыс. куб.м, або 60 л у секунду.
Вада блакітнавата-ізумруднага колеру, з павышанай колькасцю ў саставе фтору і крэмнію, мае лекавыя ўласцівасці.
*Спіс помнікаў прыроды не застаецца пастаянным.
Крыніца: Мінпрыроды Беларусі.