Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
05 сакавіка 2019, 11:32

Арганізаваны турызм у Беларусі ў 2018 годзе

У Беларусі на канец 2018 года ажыццяўлялі турыстычную дзейнасць 1 482 арганізацыі, паслугамі якіх скарысталася 2,224 млн арганізаваных турыстаў і экскурсантаў.

Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія выехалі за мяжу, склала 850,7 тыс. чалавек. У краіны СНД арганізавана выехала 20%, у краіны ЕС - 28%, іншыя краіны свету - 52%. Найбольш наведваемымі замежнымі краінамі былі Егіпет, Турцыя, Украіна, Балгарыя, Расія, Іспанія, Польшча, Грэцыя, Грузія, Чарнагорыя, Чэхія, Літва і Італія.

Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь, склала 365,5 тыс. чалавек. Больш за ўсё сярод прыбыўшых - грамадзян Расіі (57%). Сярод іншых краін свету лідарамі па колькасці наведванняў з'яўляліся Літва, Польшча, Латвія, Украіна, Германія, Кітай, Іспанія, Эстонія, Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Ізраіль. Сярэдняя працягласць знаходжання ў Беларусі склала 5 дзён.

Колькасць арганізаваных турыстаў унутры краіны склала 65,2 тыс. чалавек, экскурсантаў - 942,6 тыс. чалавек.

У рэспубліцы на канец 2018 года ажыццяўлялі дзейнасць 2 054 суб'екты аграэкатурызму. Іх паслугамі скарысталіся 422,3 тыс. турыстаў, з іх 90% - грамадзяне Беларусі.

Крыніцы: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства па падатках і зборах.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі