ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
09 красавіка 2020, 14:37

Апошні званок і выпускныя экзамены ў школах Беларусі

Апошні званок і выпускныя экзамены ў школах Беларусі

Навучальны год 2019/2020 завершыцца 30 мая.

Апошні званок для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў празвініць 29 або 30 мая.

Выпускныя экзамены пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.

Для 9-х класаў дні экзаменаў* - 2, 4, 9 чэрвеня:

беларуская мова (дыктант),

руская мова (дыктант),

матэматыка (кантрольная работа).

Для 11-х класаў дні экзаменаў* - 1, 3, 5 чэрвеня:

беларуская мова (пераказ),

руская мова (пераказ),

матэматыка (кантрольная работа).

Даты правядзення экзаменаў па замежнай мове і гісторыі Беларусі для выпускнікоў 11-х класаў вызначаюцца ўстановамі адукацыі і аб'яўляюцца не пазней, чым за два тыдні да пачатку экзаменаў.

Выпускныя вечары для навучэнцаў 11-х класаў рэкамендуецца правесці 10-11 чэрвеня.

Запуск паветраных шароў на апошніх званках і выпускных Міністэрства адукацыі даручыла замяніць пасадкай кветак або дрэў.

* Канкрэтная дата правядзення экзамену вызначаецца ўстановай адукацыі.

Крыніца: Міністэрства адукацыі.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі