
Вытворчы патэнцыял Беларусі дае магчымасць забяспечыць у поўным аб'ёме насельніцтва прадуктамі, а таксама павялічваць экспарт прадукцыі АПК.
Узровень самазабеспячэння:
па малаку - 266,9%;
па мясе - 133,2%;
па яйках - 125,6%;
па бульбе - 112,3%;
па іншай агародніне - 106,3%.
Доля айчынных харчовых тавараў у магазінах - больш за 77%. Малочная, хлебная, мясная і плодаагароднінная прадукцыя - практычна на 100% айчыннай вытворчасці.
На міжсезонны перыяд 2023/2024 гг. у стабфонды рэспублікі будзе закладзена 122 тыс. т прадукцыі*.
За студзень - кастрычнік 2023 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках тэмп росту вытворчасці склаў 102,4%, у тым ліку:
тэмп росту вытворчасці ў жывёлагадоўлі - 104,9%;
тэмп росту вытворчасці ў раслінаводстве - 99,5%.
Тэмп вытворчасці ў перапрацоўчай прамысловасці АПК** - 105,9% (самае высокае значэнне паказчыка за апошнія 13 гадоў).
За студзень - кастрычнік 2023 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках:
атрымана 6834,8 тыс. т малака (106,1% да аналагічнага перыяду 2022 г.);
выгадавана жывёлы і птушкі (у жывой вазе) - 1451,2 тыс. т (103,9 %).
Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана збожжа, уключаючы рапс, каля 9,5 млн т.
*бульба, буракі, морква, капуста, цыбуля і яблыкі, стабфонды будуць сфарміраваны да 1 снежня
**прадпрыемствы Мінсельгасхарча
Крыніца: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання