
Напярэдадні новага навучальнага года ў Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!"
Тэрміны правядзення: 25 жніўня - 5 верасня.
Мэта - папярэдзіць ДТЗ з удзелам дзяцей.
Вадзіцелям:
- неабходна перамяшчацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці);
- быць максімальна ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах;
- захоўваць скорасны рэжым;
- ажыццяўляць бяспечную перавозку дзяцей.
Бацькам:
- неабходна растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе і ў дварах, расказаць, дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г.д.;
- рэкамендуецца перад пачаткам новага навучальнага года прайсці з дзіцем па маршруце з дома ў школу і назад, паказаўшы небяспечныя месцы;
- адпускаючы дзіця самастойна гуляць або катацца на веласіпедзе, пераканайцеся, што яно будзе рабіць гэта ў бяспечным месцы.
Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.
Больш за 80% ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых.
Крыніца: ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.