
Напярэдадні летніх канікул у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!"
Тэрміны: 25 мая - 5 чэрвеня.
Мэта: пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.
Вадзіцелям:
- трэба рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці),
- быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах,
- захоўваць скорасны рэжым,
- забяспечваць бяспечную перавозку дзяцей.
Бацькі павінны растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе і ў дварах (дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г.д.).
Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.
У сярэднім 70% дзяцей атрымліваюць траўмы на дарогах з мая па кастрычнік.
Большасць ДТЗ адбываецца па віне вадзіцеляў.
Важна!
Са студзеня па май 2021 года на дарогах Мінска з удзелам дзяцей да 18 гадоў зарэгістраваны 27 ДТЗ, 7 з іх здарылася па віне дзяцей.
У выніку гэтых ДТЗ 29 непаўналетніх атрымалі траўмы:
18 дзяцей, якія пацярпелі ў ДТЗ, былі пешаходамі,
10 - пасажырамі,
1 - веласіпедыстам.
З пачатку 2021 года на дарогах краіны загінулі 7 дзяцей, яшчэ 127 непаўналетніх атрымалі траўмы.
Крыніца: ГУ ДАІ МУС.