Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 жніўня 2020, 15:20

Акцыя "Увага - дзеці!"

Напярэдадні новага навучальнага года ў Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!"

Тэрміны: 25 жніўня - 5 верасня.

Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.

Вадзіцелям:

- трэба перамяшчацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці);

- быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах;

- захоўваць скорасны рэжым;

- ажыццяўляць бяспечную перавозку дзяцей.

Бацькі павінны растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе і ў дварах (дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г.д.).

Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.

У сярэднім 40% дзяцей атрымліваюць траўмы на дарогах у летні перыяд.

Большасць ДТЗ адбываецца па віне вадзіцеляў.

Важна!

У летнія месяцы 2020 года на дарогах загінулі 5 дзяцей, яшчэ 103 непаўналетнія атрымалі траўмы.

За 7 месяцаў 90 дзяцей сталі ўдзельнікамі ДТЗ, з'яўляючыся пасажырамі. Пры гэтым практычна кожны другі перавозіўся з парушэннем правіл.

99 непаўналетніх атрымалі траўмы ў якасці пешахода, з іх 49 дзяцей - на пешаходных пераходах (33 - на нерэгулюемых і 16 - на рэгулюемых).

28 жніўня па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Будзьце прыкладам для свайго дзіцяці!»

Крыніца: ГУ ДАІ МУС.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі