Асноўныя паказчыкі сістэмы аховы здароўя Беларусі за 2021 год*:
1388 амбулаторна-паліклінічных арганізацый,
582 бальнічныя арганізацыі,
111,4 млн наведванняў урачоў на амбулаторным прыёме і ўрачамі дома,
41,7 тыс. практыкуючых урачоў,
112,5 тыс. сярэдніх медыцынскіх работнікаў.
Забяспечанасць насельніцтва Беларусі медыцынскімі работнікамі ў 2021 годзе (на 10 тыс. чалавек)*:
практыкуючых урачоў - 45,1, сярэдніх медыцынскіх работнікаў - 121,6.
Забяспечанасць насельніцтва практыкуючымі ўрачамі па краінах (на 10 тыс. чалавек):
Германія - 43,9,
Швейцарыя - 43,5,
Швецыя - 43,2,
Балгарыя - 42,4,
Данія - 41,9,
Бельгія - 31,6.
*Паводле папярэдніх даных па сістэме Міністэрства аховы здароўя.
Крыніца: Белстат.