Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 красавіка 2025, 14:32

"Адзін раён - адзін праект"

"Адзін раён - адзін праект" У Беларусі з 2022 года рэалізуецца праграма "Адзін раён - адзін праект", ініцыяваная кіраўніком дзяржавы.

Мэта - падтрымка і развіццё ініцыятыў з акцэнтам на стварэнне новых працоўных месцаў.

Праекты рэалізуюцца на аснове існуючых рэсурсаў. Многія з іх з'яўляюцца адначасова імпартазамяшчальнымі і экспартна арыентаванымі.

Шэраг раёнаў рэалізуюць не адзін, а два і больш праектаў.

Колькасць праектаў ініцыятывы па гадах:

2022 год - 129;

2023 год - 156;

2024 год - 208.

На 2025 год сфарміраваны пул з больш як 220 праектаў.
Іх рэалізацыя прадугледжвае:
- прыцягненне Br9,1 млрд інвестыцый;
- стварэнне больш за 10,5 тыс. працоўных месцаў.

На пачатак 2025 года ў 56 рэгіёнах завершана 70 праектаў, створана 3 тыс. працоўных месцаў.

Для даведкі

Пры адборы праектаў улічваецца шэраг крытэрыяў:
- вытворчая накіраванасць праекта;
- стварэнне новых працоўных месцаў;
- выкарыстанне мясцовай сыравіны і кампетэнцый;
- перспектывы імпартазамяшчэння і павелічэння экспарту.

Вынікі праграмы "Адзін раён - адзін праект" будуць падведзены ў 2026 годзе.

Крыніца: Мінэканомікі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі