Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
12 лютага 2020, 12:58

Адукацыя ў Беларусі

Вышэйшая адукацыя:

устаноў адукацыі - 51 (42 дзяржаўныя, 9 прыватных);

студэнтаў - 260,9 тыс. (114,7 тыс. - за кошт бюджэтных сродкаў, 146,2 тыс. - на платнай аснове), з іх 18,4 тыс. - замежныя грамадзяне (больш за ўсё з Туркменістана);

выкладчыкаў - 19,9 тыс. (на аднаго прыпадае каля 13 студэнтаў).

Сярэдняя спецыяльная адукацыя:

устаноў адукацыі - 224;

навучэнцаў - 112,5 тыс. (72,9 тыс. - за кошт сродкаў бюджэту, 39,6 тыс. - на платнай аснове);

выкладчыкаў - 9,6 тыс. (на аднаго - каля 12 навучэнцаў);

самы папулярны профіль - "тэхніка і тэхналогіі".

Прафесійна-тэхнічная адукацыя:

устаноў адукацыі - 176;

навучэнцаў - 63,4 тыс.;

педагагічных работнікаў - 7 тыс. (на аднаго - каля 9 навучэнцаў);

самы папулярны профіль - "тэхніка і тэхналогіі".

У 2019 годзе выпушчана 28 тыс. кваліфікаваных рабочых (служачых), 24,5 тыс. падлягалі размеркаванню і накіраванню на работу, з іх 99,8% атрымалі накіраванне на работу, астатнім было дадзена права на самастойнае працаўладкаванне.

Агульная сярэдняя адукацыя:

устаноў адукацыі - 3020 (з іх 205 гімназій і 25 ліцэяў);

навучэнцаў - 1031,7 тыс.;

настаўнікаў* - 111,2 тыс. (на аднаго - каля 9 навучэнцаў);

53% устаноў знаходзяцца ў сельскіх населеных пунктах;

90,8% настаўнікаў маюць вышэйшую адукацыю.

* Без сумяшчальнікаў.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі