Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 лютага 2019, 14:33

Адукацыя Беларусі ў лічбах і фактах

Вышэйшая адукацыя

Устаноў адукацыі - 51 (42 дзяржаўных, 9 прыватных);

студэнтаў - 268,1 тыс. (117,5 тыс. - за кошт бюджэтных сродкаў, 150,6 тыс. - на платнай аснове);

выкладчыкаў - 20,3 тыс. (каля 13 студэнтаў на аднаго выкладчыка).

15,5 тыс. студэнтаў у беларускіх ВНУ - замежныя грамадзяне. Больш за ўсё замежных студэнтаў прыязджае з Туркменістана.

Сярэдняя спецыяльная адукацыя

Устаноў адукацыі - 226;

навучэнцаў - 113,3 тыс. (72,6 тыс. - за кошт сродкаў бюджэту, 40,7 тыс. - на платнай аснове);

выкладчыкаў - 9,6 тыс. (каля 12 навучэнцаў на аднаго выкладчыка).

Самы шматлікі профіль ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі - "тэхніка і тэхналогіі", па ім навучаюцца 39 тыс. чалавек.

Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Устаноў адукацыі - 180;

навучэнцаў - 65,7 тыс.;

педагагічных работнікаў - 7,3 тыс. (каля 9 навучэнцаў на аднаго педагагічнага работніка).

У 2018 годзе выпушчана 29 тыс. кваліфікаваных рабочых (служачых). 16,2 тыс. выпускнікоў атрымалі павышаны ўзровень кваліфікацыі. 25,5 тыс. выпускнікоў падлягалі размеркаванню і накіраванню на работу, 99,8% атрымалі накіраванне на работу. Астатнім было дадзена права на самастойнае працаўладкаванне. Самы папулярны профіль адукацыі сярод выпускнікоў 2018 года - "тэхніка і тэхналогіі".

Агульная сярэдняя адукацыя

Устаноў адукацыі - 3 035 (206 гімназій і 27 ліцэяў);

навучэнцаў -1 010,4 тыс.;

настаўнікаў* - 97,3 тыс. (каля 10 навучэнцаў на аднаго настаўніка).

53% устаноў агульнай сярэдняй адукацыі знаходзяцца ў сельскіх населеных пунктах. 95% настаўнікаў маюць вышэйшую адукацыю.

* Без сумяшчальнікаў.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі