Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 верасня 2020, 14:39

Абаронім пажылых людзей ад злачынцаў

За 8 месяцаў 2020 года ахвярамі злачынных замахаў сталі 6888 пажылых людзей. У асноўным гэта крадзяжы, махлярствы і крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі. Пад асаблівым прыцэлам зламыснікаў - адзінока пражываючыя пенсіянеры.

Найбольш распаўсюджаны спосаб падману пажылых людзей - наведванне дома пад выглядам работнікаў сацыяльных або камунальных службаў, гандлю, супрацоўнікаў сістэмы аховы здароўя, прадстаўнікоў рэлігійных канфесій.

МУС заклікае пажылых людзей, іх сваякоў і блізкіх у такіх сітуацыях адразу звяртацца па дапамогу ў міліцыю.

Асноўныя правілы бяспекі:

ні пад якой прычынай не адкрывайце дзверы незнаёмым,

будзьце асцярожнымі пры стасунках з незнаёмымі людзьмі,

па магчымасці пазваніце сваяку або суседу, калі ж па нейкіх прычынах не можаце гэтага зрабіць - папрасіце візіцёраў прыйсці пазней,

размаўляйце з наведвальнікам на лесвічнай клетцы, каля пад'езда, на вуліцы, выключыце стасункі з ім у сценах уласнага жылля,

не перадавайце банкаўскія карткі, дакументы, грошы і каштоўнасці незнаёмым,

запішыце на бачным месцы спіс тэлефонаў камунальных, сацыяльных, аварыйных службаў, сваіх суседзяў, а таксама ўчастковага інспектара міліцыі і органа ўнутраных спраў.

Крыніца: Міністэрства ўнутраных спраў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі