
У склад таварыства ўваходзяць:
вытворчая пляцоўка ў Гродне;
вытворчы цэх "Бераставіца";
вытворчы цэх "Скідзель";
участак разліву безалкагольных напіткаў і мінеральных вод "Парэчча";
малакапрыёмныя пункты;
філіял - сельгаспрадпрыемства "Аграсвет";
шчучынскі філіял;
дзятлаўскі філіял.
Асноўныя напрамкі дзейнасці:
перапрацоўка малака (акрамя кансервавання);
вытворчасць сыроў;
вытворчасць і рэлізацыя прадуктаў харчавання;
паглыбленая перапрацоўка другаснай сыравіны.
Асобныя фінансава-эканамічныя паказчыкі*:
перапрацоўка малака (у заліковай вазе) - 533,9 тыс. т (109,1% да ўзроўню 2019 года);
выраблена малочнай прадукцыі - амаль 81 тыс. т,
масла - амаль 9,7 тыс. т,
сыру - амаль 30 тыс. т,
сыроваткі сухой - амаль 9 тыс. т,
выручка ад рэалізацыі прадукцыі - Br631 млн (188,8%),
прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі - Br61,5 млн (133,5%),
чысты прыбытак - Br45,5 млн (135,7%),
экспартавана прадукцыі - $143 млн (108,3%),
колькасць работнікаў - 1922 чалавекі,
сярэдняя заработная плата - Br1329 (118%).
Сыравінная база ў 2021 годзе прадстаўлена 8 раёнамі Гродзенскай вобласці і складаецца з 53 гаспадарак.
Геаграфія экспарту: Расія, Кітай, Украіна, Азербайджан, Малдова, Сербія, Казахстан, ААЭ, Грузія, Узбекістан і іншыя краіны.
*За 2020 год.
Крыніца: Міністэрства прамысловасці.