Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 жніўня 2020, 12:22

9 жніўня - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

8.00-20.00 - час галасавання ў дзень выбараў на ўчастках па месцы рэгістрацыі, а таксама па месцы знаходжання* выбаршчыкаў.

Умовы галасавання:

- неабходна быць у спісе выбаршчыкаў,

- мець пры сабе дакумент, які засведчвае асобу.

Бюлетэнь выдадуць пры наяўнасці:

- пашпарта,

- ваеннага білета для ваеннаслужачых тэрміновай службы,

- службовага пасведчання дзяржслужачага,

- пенсійнага пасведчання з фатаграфіяй,

- студэнцкага білета,

- даведкі з органаў унутраных спраў, калі пашпарт страчаны,

- вадзіцельскага пасведчання.

Галасаванне заключаецца ў тым, што кожны выбаршчык ставіць у бюлетэні які-небудзь знак (напрыклад, крыжык або птушку) у квадраце насупраць прозвішча кандыдата, за якога ён аддае свой голас.

Калі выбаршчык паставіць знак больш як у адным квадраце або не паставіць яго ні ў адным з іх, бюлетэнь будзе лічыцца несапраўдным.

*Калі выбаршчык па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання, ён мае права пісьмова або вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання. Просьба аб арганізацыі гэтага віду галасавання павінна быць пададзена не пазней за 18.00 9 жніўня 2020 года.

Крыніца: ЦВК Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі