Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
22 сакавіка 2023, 09:00

80 гадоў хатынскай трагедыі

22 сакавіка 1943 года была спалена карнікамі беларуская вёска Хатынь.

Разам з вёскай былі спалены або расстраляны 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў.

6 чалавек выжылі і прызнаны сведкамі трагедыі: адзіны дарослы Іосіф Камінскі і пяцёра дзяцей.

У памяць аб ахвярах фашызму ў 1969 годзе створаны мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову скульптуры "Няскораны чалавек".

На тэрыторыі комплексу знаходзяцца адзіныя ў свеце "Могілкі вёсак".

На месцы кожнага з 26 спаленых дамоў - помнік-зруб з абеліскам у выглядзе коміна.

У 2022 годзе на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу праведзены рэстаўрацыйныя работы, пабудаваны новы будынак музея, адноўлена старадаўняя вясковая царква (храм Раства Прасвятой Багародзіцы).

За гады акупацыі лёс Хатыні падзялілі больш за 200 вёсак, якія назаўсёды зніклі з карты Беларусі.

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" - святыня нацыянальнай памяці.

Крыніцы: Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь", адкрытыя крыніцы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі