
8.00-20.00 - час галасавання ў дзень выбараў на ўчастках для галасавання.
Што трэба, каб прагаласаваць:
- неабходна быць у спісе выбаршчыкаў на ўчастку для галасавання,
- мець пры сабе дакумент, што засведчвае асобу.
Для атрымання бюлетэня для галасавання грамадзяне маюць права прадаставіць адзін з наступных дакументаў:
- пашпарт (ідэнтыфікацыйную картку),
- ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы),
- службовае пасведчанне работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі),
- пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі),
- студэнцкі білет, білет навучэнца,
- даведку органа ўнутраных спраў, што пацвярджае асобу грамадзяніна (калі пашпарт страчаны),
- вадзіцельскае пасведчанне.
Кожны выбаршчык атрымлівае бюлетэнь для галасавання і ставіць любы знак (напрыклад, птушачку) у квадраце насупраць прозвішча таго кандыдата, за якога ён аддае свой голас.
Бюлетэнь будзе лічыцца несапраўдным, калі выбаршчык паставіць знак больш чым у адным квадраце або не паставіць яго ні ў адным з іх.
Забараняецца выносіць выдадзены бюлетэнь за межы памяшкання для галасання, а таксама ажыццяўляць фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня.
Калі выбаршчык па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання, ён мае права пісьмова або вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання. Просьба аб арганізацыі гэтага віду галасавання павінна быць пададзена не пазней за 18.00 26 студзеня 2025 года.
Крыніца: ЦВК Беларусі