У 2022/2023 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць - 1 верасня - 29 кастрычніка 2022 г.;
другая чвэрць - 8 лістапада - 24 снежня 2022 г.;
трэцяя чвэрць - 9 студзеня - 25 сакавіка 2023 г.;
чацвёртая чвэрць - 3 красавіка - 31 мая 2023 г.
Канікулы на працягу навучальнага года:
асеннія - 9 дзён, 30 кастрычніка - 7 лістапада 2022 г. (уключна);
зімовыя - 15 дзён, 25 снежня 2022 г. - 8 студзеня 2023 г. (уключна);
вясеннія - 8 дзён, 26 сакавіка - 2 красавіка 2023 г. (уключна);
летнія - 92 дні 1 чэрвеня - 31 жніўня 2023 г. (уключна).
Для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, летнія канікулы - з 12 чэрвеня па 31 жніўня 2023 г. уключна.
Для вучняў I-II класаў устаноўлены дадатковыя канікулы з 20 лютага па 26 лютага 2023 г.
У новы, 2022/2023 навучальны год заняткі пачнуцца для 1 млн 85 тыс. вучняў. З іх 115 тыс. першакласнікаў.
Крыніца: Міністэрства адукацыі