ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 21 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 лістапада 2020, 14:40

20 лістапада - Сусветны дзень дзіцяці

20 лістапада - Сусветны дзень дзіцяці

Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года, у Беларусі пражывалі 1867,4 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Размеркаванне колькасці дзяцей па ўзросце (у працэнтах да колькасці дзяцей да 18 гадоў):

0-6 гадоў - 762,4 тыс. дзяцей (40,8%),

7-14 гадоў - 831,2 тыс. дзяцей (44,5%),

15-17 гадоў - 273,8 тыс. дзяцей (14,7%).

У 2019 годзе нарадзілася 87,6 тыс. дзяцей (45,2 тыс. хлопчыкаў і 42,4 тыс. дзяўчынак; 67,1 тыс. дзяцей у горадзе і 20,5 тыс. - у сельскай мясцовасці), у тым ліку 1056 двайнят і 14 трайнят.

Больш як палавіна нараджэнняў звязаны з нараджэннем жанчынай другога, трэцяга і наступных дзяцей.

Штогод нараджаецца больш хлопчыкаў.

Памеры дапамог:*

- аднаразовая пры нараджэнні першага дзіцяці - Br2581,1, другога і трэцяга - Br3613,54;

- штомесячная па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў: на першае дзіця - Br427,84, на другое і наступнае - Br488,96, на дзіця-інваліда - Br550,08.

Топ-10 самых папулярных дзіцячых імёнаў: Максім, Арцём, Міхаіл, Аляксандр, Мацвей, Соф'я, Ганна, Марыя, Ксенія, Настасся**.

* На 1 лістапада 2020 года.

** На 1 студзеня 2020 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі