Гістарычны экскурс
2 красавіка 1996 года падпісаны Дагавор аб Супольніцтве Беларусі і Расіі.
2 красавіка 1997 года - Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.
25 снежня 1998 года - Дэкларацыя аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавор аб роўных правах грамадзян, Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб'ектам гаспадарання.
8 снежня 1999 года - Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў Беларусі і Расіі па рэалізацыі палажэнняў дагавора.
Інтэграцыя бакоў у розных сферах, у іх ліку:
стварэнне адзінай эканамічнай прасторы;
узгодненая сацыяльная палітыка*;
захаванне агульных гістарычных каштоўнасцей;
правядзенне ўзгодненай знешняй палітыкі і палітыкі ў галіне абароны;
ажыццяўленне бяспекі Саюзнай дзяржавы і барацьба са злачыннасцю.
Сумесныя праграмы:
Пачынаючы з 2000 г. рэалізавана больш за 60 сумесных праграм**.
У 2022 годзе плануецца рэалізацыя 3 новых навукова-тэхнічных праграм.
Штогод праводзіцца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
У мэтах развіцця Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады распрацаваны пакет з 28 саюзных праграм, якія стануць практычнай асновай для паглыблення інтэграцыі.
*агульны рынак працы, сацыяльнае забеспячэнне, роўныя правы на адукацыю, на атрыманне медыцынскай дапамогі
**у асноўным па распрацоўцы новых тэхналогій і стварэнні інавацыйнай прадукцыі (радыё- і мікраэлектроніка, касмічныя тэхналогіі, праграмнае забеспячэнне, абарона, сельская гаспадарка, медыцына, пераадоленне наступстваў аварыі на ЧАЭС)
Крыніца: Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы.