16-я маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў - удзельніц СНД у Душанбэ прынялі каля 500 канкурсантаў.
Беларуская дэлегацыя (32 чалавекі) прыняла ўдзел у 9 з 10 прадстаўленых намінацый.
Па выніках спаборніцтваў каманда з Беларусі заваявала 7 медалёў:
1 залаты медаль (у намінацыі "Духавыя інструменты");
5 сярэбраных медалёў (у намінацыях "Эстрадныя спевы", "Народны танец", "Фартэпіяна", "Скрыпка", "Выяўленчае мастацтва");
1 бронзавы медаль (у намінацыі "Акадэмічныя спевы").
Прадстаўнікі Беларусі таксама атрымалі 2 дыпломы ў намінацыях "Сольныя народныя спевы" і "Мастацкія рамёствы".
Для даведкі:
Дэльфійскія гульні - адно з буйнейшых інтэрнацыянальных спаборніцтваў у творчых галінах, правядзенне якога ажыццяўляе Міжнародны Дэльфійскі камітэт.
16-я маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў - удзельніц СНД адбыліся 14-18 кастрычніка 2022 года ў Душанбэ (Таджыкістан) і былі прысвечаны Году народнай творчасці і культурнай спадчыны ў краінах СНД.
Крыніца: Міністэрства культуры.