Штогод 15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.
У 2020 годзе ў бібліятэчнай сферы працавалі 13 тыс. чалавек.
Сярод работнікаў бібліятэк:
90,4% жанчын,
9,6% мужчын;
51,1% маюць вышэйшую адукацыю,
33,6% маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Сярэдні ўзрост работнікаў - 45,3 года.
На пачатак 2021 года ў Беларусі ажыццяўлялі сваю дзейнасць 2509 публічных бібліятэк. Сярод іх 83,6% былі забяспечаны доступам у інтэрнэт.
Па абласцях і г.Мінску:
Брэсцкая вобласць - 451 бібліятэка; доля публічных бібліятэк з доступам да сеткі Інтэрнэт - 83,4%;
Віцебская - 458; 66,6%;
Гомельская - 470; 66%;
Гродзенская - 285; 99,6%;
Мінская - 441; 100%;
Магілёўская - 359; 93,9%;
г.Мінск - 45; 100%.
Фонд публічных бібліятэк склаў 52,1 млн экзэмпляраў кніг, часопісаў, рукапісаў і іншых крыніц інфармацыі. Нараўне з друкаванымі выданнямі карыстальнікам даступны выданні ў электронным выглядзе: каталогі, публікацыі і іншыя інфармацыйныя крыніцы. Карыстальнік публічных бібліятэк - кожны трэці жыхар Беларусі*.
Колькасць карыстальнікаў:
усяго - 2904,6 тыс. чалавек;
у сярэднім на адну бібліятэку - 1158 чалавек.
Выдадзена кніг і часопісаў:
усяго - 48,3 млн экзэмпляраў;
у сярэднім аднаму карыстальніку - 17 экзэмпляраў.
Галоўным кнігасховішчам краіны з'яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
* даныя 2020 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт