
У Беларусі штогод 15 мая святкуецца Дзень сям'і.
Паводле даных перапісу насельніцтва, у Беларусі налічвалася 2 612 413 сем'яў*:
78,2% сем'яў у гарадской мясцовасці,
21,8% сем'яў у сельскай мясцовасці.
Сярэдні памер сям'і - 2,9 чалавека.
У 2021 годзе колькасць шлюбаў на 1 тыс. чалавек насельніцтва - 6,4.
Сярэдні ўзрост заключэння першага шлюбу ў жанчын - 26,3 года, у мужчын - 28,6 года.
58,5% занятых у эканоміцы жанчын ва ўзросце 20-49 гадоў мелі непаўналетніх дзяцей.
У Беларусі амаль 119 тыс. шматдзетных сем'яў.
Адкрыта 113 079 укладаў "Сямейнага капіталу" (на 01.05.2022).
Памер сямейнага капіталу - Br25 995.
На выплату дапамог на дзяцей у 2022 годзе прадугледжана Br2,7 млрд.
Колькасць маладых і шматдзетных сем'яў, якія атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы ў 2021 годзе**:
маладыя сем'і: 6 194;
шматдзетныя сем'і: 12 311.
*паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года.
**даныя на канец года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі